RubuX Wrapper ( абалонка PhysX для Blitz3D )

Вітаю! З нагоды рэліза RubuX Wrapper 1.0 для ўсіх беларусаў - стваральнікаў гульнь, якія зарэгістраваны на DEV.swargo.com , з'явілася зьніжка на 25 адсоткаў ( пры плацяжы Вы павінны ўказаць нікнэйм, якім Вы карыстаецеся на DEV.swargo ). Спасылка: http://rubux.swargo.com/rus Даведка: RubuX Wrapper - абалонка для фізічнага рухавіка ад AGEIA. Гэты фізічны рухавік вельмі вядомы ў сьвеце гульнябудаўцоў, і значную вядомасьць ён набыў, калі з'явілася навіна аб тым, што яго можна выкарыстоўваць бясплатна ў сваіх праектах. Сама абалонка распрацоўвалася больш за год й валодае ўсімі перавагамі вышэй згаданага PhysX Ageia ( раней NovodeX ). Жадаем посьпеха ў гульнябудзе!
Последняя правка: пн, 29/08/2011 - 22:12
Submitted by Siarzhuk Piatrouski on

Комментарии

Сергей, ты бы подробнее написал об этом врапере. -- Regards, _Andrey_ p.s. Мне сложно воспринимать беларускую мову.
А што казаць падрабязьнее? Smile Працаваць з абалонкай вельмі проста - дастаткова спампаваць дакументацыю ( усталёўваецца ў дапаможнік Blitz3D ), паглядзець прыклады і ўсё, можна ствараць шэдэўр. Абалонка працуе з усімі перавагамі фізікса, за выключэньнем флюідаў.

Між іншым, RubuX Wrapper аднавіўся да версіі 1.1, і ўключае шмат цікавага. Smile Зьніжкі яшчэ дзейнічаюць, толькі адрас бачыны не dev.swargo.com, а http://swargo.com/gamedev/

Поспехаў!

GameDev.by